МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Альбом "Игра в правду" быў створаны дзякуючы краудфандынгу і прэзентаваны на закрытым монаперфомансе, паведамілі Sputnik у прес-службе музычнага гурта.
"Мы толькі прыйшлі ў сябе пасля закрытага монаперфоманса для інвестараў. Ён адбыўся ў памяшканні музея Азгура, устаўленага бюстамі, і многія хваляваліся, каб яны не пабіліся. Зала пацвердзіла сваю трываласць, ленінапад адмяніўся, і мы радыя запрасіць усіх на адкрытую прэзентацыю альбома там жа", — пракаментавала падзею вакалістка гурта Наста Шпакоўская.
Сярод разынак альбома — песні на словы Анны Ахматавай і братоў Стругацкіх. Зімой гурт парадуе сваіх прыхільнікаў новымі кліпамі, а канцэртная прэзентацыя альбома пройдзе 13 студзеня ў Музеі Азгура ў Мінску.
Цалкам новы альбом "Игра в правду" можна паслухаць тут.
За 12 год творчасці гурт Naka выпусціў 6 нумарных альбомаў: "Тебе", "Пора", "Довольна", "Малітва" і два альбомы як Naka Piano.
У 2016 годзе гурт падзяліўся на рокавы квартэт Naka і лайтовы Naka Piano. Другі альбом Naka Piano стаў болей эксперыментальным, а ў некаторых кампазіцыях прагучалі бубны.