Сабаленка стала першай ракеткай Беларусі

© REUTERS / Vasily FedosenkoАрына Сабаленка, архіўнае фота
Арына Сабаленка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзякуючы перамозе на турніры ў Індыі беларуска паднялася на 23 радкі ў рэйтынгу WTA.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Тэнісістка Арына Сабаленка зноў стала першай ракеткай Беларусі, сведчаць дадзеныя абноўленага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Азаранка распавяла, калі вернецца на корт

У мінулую нядзелю, 26 лістапада, беларуска выйграла турнір у індыйскім Мумбаі. У фінале Сабаленка была мацней спартсменкі са Славеніі Далілы Якуловіч — 6:2, 6:3.

Перамога дазволіла 19-гадовай беларускай тэнісістцы падняцца адразу на 23 пазіцыі — з 96 месца на 73. Гэта лепшы паказчык у кар'еры Сабаленкі.

Такім чынам, тэнісістка вярнула сабе званне першай ракеткі Беларусі, апярэдзіўшы Аляксандру Сасновіч, якая займае 88 месца. Яшчэ адна беларуска, Вера Лапко, — 135-я, Вікторыя Азаранка — 209-я, Вольга Гаварцова — 324-я.

Рэйтынг WTA працягвае ўзначальваць румынка Сімона Халеп, на другім радку — іспанка Гарбін'е Мугуруса, трэцяя — датчанка Караліна Вазняцкі.

Стужка навiн
0