МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Непагодлівае і халаднаватае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 27 лістапада — месцамі па краіне пройдзе мокры снег, паведамілі ў нядзелю ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, умовы надвор'я ў рэспубліцы будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца праз тэрыторыю краіны з захаду.
Па дадзеных Гідрамета, мокры снег чакаецца ўдзень у панядзелак у Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Уначы месцамі тэмпература апусціцца да —1°C, удзень будзе знаходзіцца ў межах ад 2 да +4°C.
Без ападкаў у панядзелак чакаецца толькі ў Гродзенскай вобласці.
У беларускай сталіцы ў панядзелак удзень пройдзе мокры снег з дажджом, а тэмпература паветра складзе ад 0 да +2°C.