У пятніцу ў клубе "Граффити" рок-блюз гурт The Road Dogs адзначыў сваё 10-годдзе. Павіншаваць музыкаў і паспяваць з імі прыйшлі іх калегі — Ігар Варашкевіч, Ілля Маліноўскі, гурт "Все_Crazy", Юрась Ускоў і іншыя.
У суботу адбыліся адразу дзве яскравыя падзеі: беларускі гурт Super Besse выступіў з канцэртнай прэзентацыяй новага альбому La Nuit*. У гэты ж час у іншай частцы гораду адбывалася прэзентацыя новага альбому панк-гурта "Капитан Смоллетт".
Завяршыліся музычныя выхадныя вялікім канцэртам гурта "Чайф".
Глядзіце ў фотастужцы фота з названых мерапрыемстваў.

1/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Беларускі блюз-рок гурт The Road Dogs адзначыў юбілей на мінулых выхадных у сталічным "Графіці".

2/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Гурту ў гэты вечар дарылі падарункі і казалі шмат цёплых слоў.

3/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Павіншаваць музыкаў і паспяваць разам прыйшлі іх калегі - Юрась Ускоў, Ілля Маліноўскі, Ігар Варашкевіч і іншыя.

4/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Таксама з музыкамі выступіў індзейскі шаман, які зараджаў калектыў на добрую і шматлікую публіку.

5/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Пасля канцэрту юбіляраў у тым жа клубе адбылася вечарына, прысвечаная памяці беларускага музычнага партала Ultra-music, які перапынуў сваю дзейнасць у сакавіку 2013-га.

6/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
За пультом адзін з заснавальнікаў сайта, музычны журналіст Аляксандр Чарнуха.

7/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Всё_CRAZY таксама адзначылі дзень народзінаў на мінулых выхадных - агульны для ўсіх, народжаных у лістападзе.

8/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
У межах "Канцэрту лістападнікаў" пскоўскія ска-панкі "Капитан Смоллетт" прадставілі свой новы альбом.

9/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
У суботу адбылася канцэртная прэзентацыя альбому La Nuit* гурта Super Besse.

10/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Super Besse - першы беларускі калектыў, які выступіць сёлета на найбуйнейшым фестывалі Еўропы.

11/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Гурт "Чайф" выступіў у Мінску з праграмай "Разам цяплей" у нядзелю.

12/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Армія прыхільнікаў гурта год ад году толькі расце.

13/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Сцэна была аформлена ў стылістыцы 80-х.

14/14
© Sputnik / Юлия Хвощ
Лідэр калектыву Уладзімір Шахрын выйшаў на сцэну ў вышыванцы.