МІНСК, 28 ліс — Sputnik. У Магілёве з 30 лістапада па 2 снежня пройдуць Дні карэйскага кіно пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь.
У гледачоў будзе магчымасць пазнаёміцца з культурай, традыцыямі, кінематографам Рэспублікі Карэя.
Падчас мерапрыемства ў кінатэатры "Радзіма" пройдуць паказы трох кінастужак сучасных карэйскіх рэжысёраў.
Прадстаўленыя фільмы будуць дэманстравацца на нямецкай мове з рускімі субтытрамі. Асаблівым падарункам для беларусаў стане музычная драма "Дурысоры: голас Усходу" з беларускімі субтытрамі.
Уваход на ўсе кінапаказы вольны.
У адкрыцці Дзён карэйскага кіно 30 лістапада ў 18:00 прымуць удзел прадстаўнікі Амбасады Рэспублікі Карэя.