Тэхналогію блокчэйн сталі выкарыстоўваць для галасаванняў

© PixabayБлокчэйн
Блокчэйн - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сэрвіс "Актыўны грамадзянін" у Маскве ў мінулым годзе раскрытыкавалі за накрутку галасоў пры апытанні аб змене назвы станцыі метро. Блокчэйн засцеражэ ад падтасовак вынікаў такіх апытанняў.

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Расійскі сэрвіс "Актыўны грамадзянін", які выкарыстоўваецца для гарадскіх анлайн-галасаванняў, часткова запусцілі на блокчэйне. Сутнасць тэхналогіі ў паслядоўнасці блокаў, якія апрацоўваюцца на мностве не звязаных адзін з адным камп'ютараў, такім чынам, унесці змены ў канчатковы вынік незаўважна для ўсяго ланцужка вельмі складана.

Крыптавалюта біткоін - Sputnik Беларусь
Эксперты: Беларусь можа стаць сусветным лідарам блокчэйна

У 2015 годзе платформу "Актыўны грамадзянін" выкарыстоўвалі для правядзення галасавання за змену назвы станцыі метро "Войкаўская". Многія раскрытыкавалі "Актыўнага грамадзяніна" за накрутку галасоў, але ў 2017 годзе на платформе зноў правялі галасаванне па пытанні рэнавацыі Масквы. Аб накрутцы заяўлялі як прыхільнікі, так і праціўнікі перайменавання.

"Актыўны грамадзянін" — сістэма электронных рэферэндумаў, якую выкарыстоўваюць для апытанняў па актуальных для горада Масква пытаннях. Платформу развіваюць як інструмент прамой дэмакратыі, пры якой кожны можа паўплываць на прыняцце рашэнняў, якія звязаны з развіццём расійскай сталіцы. Праект быў створаны па ініцыятыве мэра горада Сяргея Сабяніна.

У Мінску сёлета заявілі аб неабходнасці стварэння падобнага праекта, які можа запрацаваць да канца года. Праект "Я Мінск" створаць для таго, каб аб'яднаць жыхароў сталіцы ў абмеркаванні і прыняцці рашэнняў, звязаных з развіццём горада.

Стужка навiн
0