МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці нанесла на публічную кадастравую карту Беларусі зоны, дзе забаронены палёты дронаў.
Карта, з якой могуць азнаёміцца ўсе жадаючыя, цяпер змяшчае спецыяльны пласт "Зоны забароны палёту беспілотных лятальных апаратаў (авіямадэлей)", у ім адлюстроўваецца плошча забароненай зоны, перыметр і яе кароткае апісанне.
Самая вялікая зона — памежная тэрыторыя з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай, яе плошча — больш за 8,5 тысяч квадратных кіламетраў.
"Авіямадэлям таксама забаронена лётаць над аэрапортамі, аэрадромамі, ваеннымі часткамі, некаторымі аб'ектамі ў буйных гарадах", — сказалі ў Дзяржкаммаёмасці.
Там таксама падкрэслілі, што ў цяперашні час у Беларусі дзейнічае шэраг нарматыўных актаў, якія рэгулююць парадак выкарыстання БПЛА. У дадзеных дакументах устаноўлены тэрыторыі, дзе нельга запускаць дроны, максімальная вышыня іх палёту, патрабаванні да вагі гэтых лятальных апаратаў і іх маркіроўцы.
Зараз у спіс зон, дзе забаронены палёты БПЛА, уваходзяць 80 тэрыторый.