КХЛ: мінскае "Дынама" выйграла ў "Югры" ў хатнім матчы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПартнёры па камандзе віншуюць Аляксандра Паўловіча з закінутай шайбай
Партнёры па камандзе віншуюць Аляксандра Паўловіча з закінутай шайбай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У трох хатніх матчах "бела-сінія" зарабілі восем ачкоў, але па-ранейшаму далёкія ад зоны плэй-оф.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" атрымаў перамогу ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) супраць "Югры" з Ханты-Мансійска.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПерад матчам група падтрымкі Ice Girls зладзіла невялікае танцавальнае шоу
Перед матчем группа поддержки Ice Girls устроила небольшое танцевальное шоу  - Sputnik Беларусь
Перад матчам група падтрымкі Ice Girls зладзіла невялікае танцавальнае шоу

Паядынак адбыўся ў аўторак, 28 лістапада, на "Мінск-Арэне". Гульня завяршылася з лікам 2:0 (0:0, 2:0, 0:1) на карысць гаспадароў. Першую шайбу ў вароты суперніка закінуў Марк-Андрэ Гран'яні з перадачы Куінтана Хаўдэна і Шарля Лінгле (26-я хвіліна, у большасці). Падвоіў перавагу Аляксандр Паўловіч, асіставалі Хаўден і Лінгле (35, у большасці). Адставанне скараціў Тобіас Віклунд (56, у большасці).

Галоўны трэнер мінчан Гордзі Дуайер пасля паядынку назваў перамогу над "мамантамі" заслужанай. Паводле слоў спецыяліста, яго падапечныя маглі закінуць і больш, але "зубрам" у некаторых момантах проста не шанцавала.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаўзятары "зуброў" аказалі ашаламляльную падтрымку падчас матча
Болельщики на матче минского Динамо и Югры - Sputnik Беларусь
Заўзятары "зуброў" аказалі ашаламляльную падтрымку падчас матча

Мінчане выйгралі ўсе тры дамашнія матчы, зарабіўшы восем ачкоў. Нагадаем, 24 лістапада "зубры" ўзялі верх над омскім "Авангардам" (3:2, у серыі булітаў), 26 лістапада — над "Сібір'ю" (5:1), сёння — над "Югрой".

© Sputnik / Виктор ТолочкоГордзі Дуайер разлічвае, што "зубры" захаваюць баявы дух і падчас выязной серыі
Рулевой Динамо Горди Дуайер выразил надежду, что команде удастся сохранить боевой дух на выездную серию, которая стартует 2 декабря в Уфе.  - Sputnik Беларусь
Гордзі Дуайер разлічвае, што "зубры" захаваюць баявы дух і падчас выязной серыі

Пасля 36 сустрэч "Дынама" размяшчаецца на дзесятым месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі — у актыве каманды 50 ачкоў. "Маманты" займаюць апошняе месца на Усходзе — 27 балаў.

Наступны матч "бела-сінія" правядуць на выездзе 2 снежня ва Уфе супраць "Салавата Юлаева". "Югра" 30 лістапада ў гасцях з "Лакаматывам".

Нагадаем, да 1 снежня на сайце https://www.allstarweek.com/khl/#votes можна прагаласаваць за Аляксандра Кітарава і Марка-Андрэ Гран'яні — гульцы мінскага "Дынама" могуць згуляць у Матчы Зорак КХЛ у студзені ў Астане.

Стужка навiн
0