МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Першая партыя білетаў на фінал "Еўрабачання-2018" у Лісабоне паступіць у продаж 30 лістапада, інфармацыю пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе міжнароднага конкурсу песні.
Арганізатары "Еўрабачання" нават размясцілі ў афіцыйным акаўнце конкурсу ў Twitter апытанне датычна гэтай падзеі. "Заўтра, 30/11, у продаж паступіць першая хваля квіткоў #Eurovision 2018. Вы плануеце атрымаць свой?" — напісалі яны.
Tomorrow, 30/11 the first wave of #Eurovision 2018 tickets goes on sale. Are you planning to get yours?
— Eurovision (@Eurovision) 29 ноября 2017 г.
Квіткі на "Еўрабачанне-2018" будуць прадавацца партыямі. Астатнія квіткі на фінал і паўфіналы паступяць у продаж у студзені будучага года пасля паўфінальнага розыгрышу. Таксама стала вядома, што кошт білетаў на фінал конкурсу складзе ад 35 да 299 еўра.
Арганізатары раяць прыхільнікам конкурсу купляць квіткі толькі ў афіцыйнага распаўсюдніка.
Еўрабачанне пройдзе ў "Altice Arena" ў Лісабоне 8, 10 і 12 мая 2018 года. Раней паведамлялася, што арганізатары конкурсу прадставілі афіцыйны лагатып, а ў Лісабоне ўжо пачалі рыхтавацца да правядзення маштабнага музычнага шоу.