Відэа

Прадстаўлены першы трэйлер новых "Мсціўцаў"

Падпісацца
У шырокі пракат "Мсціўцы: Вайна бясконцасці" выйдзе 3 мая 2018 года. Глядзіце першы трэйлер фільма на Sputnik.

"Мсціўцы" — серыя фільмаў пра супергерояў з сусвету Marvel, у якіх свет ратуюць Чалавек-Павук, Жалезны чалавек, Халк, Тор і іншыя папулярныя персанажы. Першыя дзве стужкі ў рамках сагі прынеслі студыям каласальныя касавыя зборы, як і асобныя карціны пра супергерояў.

Першы трэйлер трэцяга фільма "Мсціўцы" пад назвай "Вайна бясконцасці" быў апублікаваны студыяй Disney 29 лістапада. За першыя гадзіны цізер баевіка сабраў больш за паўмільёна праглядаў.

У пракат "Мсціўцы: Вайна бясконцасці" выйдзе 3 мая 2018 года. Зрэшты, дата прэм'еры яшчэ можа нязначна змяніцца, аднак у студыі абяцаюць: у маі на экранах сустрэнуцца самі Мсціўцы, Вартаўнікі Галактыкі, Чорная Пантэра і іншыя.

Паводле сюжэту карціны, героям прыйдзецца ахвяраваць усім у супрацьстаянні суперзлодею Танасу. Увогуле, стваральнікі карціны абяцаюць сапраўдны "бум". 

Стужка навiн
0