Расійскі пілот з Чыты Леанід Кулеш трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за найбольшую колькасць віткоў у плоскім штопары, учыненым на звышлёгкім самалёце Dragonfly у 2014 годзе, паведаміў 28 лістапада сам Кулеш на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".
Кулеш зрабіў 100 віткоў 31 жніўня 2014 года на аэрадроме Каштак у Чыце і прысвяціў свой рэкорд стагоддзю фігуры вышэйшага пілатажу, якая называецца "штопар", упершыню выкананай у Расіі пілотам Канстанцінам Арцэўлавым 24 верасня 1916 года.
У канцы верасня 2016 года дасягненне чыцінскага лётчыка было ўключана ў Кнігу рэкордаў Расіі.