У Мінску пройдзе калядны вечар у стылі 60-ых гадоў

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей
Нацыянальны гістарычны музей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея будуць адноўлены каларыт і атмасфера мінулай эпохі, якая пакінула добрыя, кранальныя ўспаміны.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей ладзіць спецыяльны вечар перад Калядамі ў стыле 60-ых гадоў, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

Каляды, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
На Каляды ў Дудутках абяцаюць сапраўдны цуд

"Напярэдадні Новага года адбудзецца чароўнае падарожжа ў часе. Жыхары і госці сталіцы атрымаюць унікальную магчымасць апынуцца ў выдатным часе, пра які многія ўспамінаюць з асаблівым цяплом, а менавіта — у 60-ых гадах ХХ стагоддзя", — распавялі арганізатары.

У дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея будуць адноўлены каларыт і атмасфера мінулай эпохі, якая пакінула добрыя, кранальныя ўспаміны.

"Гэта эпоха, калі ў людзей яшчэ не было ні інтэрнэту, ні мабільных тэлефонаў, калі на святы суседзі ладзілі "вячоркі талакою", а духмяная елка была ўпрыгожана самаробнымі цацкамі", — дадалі ў музеі.

Наведвальнікаў чакаюць танцы пад рэтра-музыку, лепшы гумар эпохі ў выкананні прафесійных артыстаў, мультфільмы і кінафільмы 60-ых, гульні, разнастайныя пачастункі.

"На працягу ўсяго свята гасцей чакаюць адкрытыя экспазіцыі музея, а таксама будзе арганізавана экскурсія для ўсіх жадаючых", — рэзюмаявалі ў музеі

Дзе: вуліца Карла Маркса, 12.

Калі: 23 снежня а 20-ай гадзіне.

Кошт: 100 рублёў.

Стужка навiн
0