Зорка "Іроніі лёсу" Андрэй Мягкоў шпіталізаваны

© Sputnik / В. Нисанов / Перайсці ў медыябанкАкцёр Андрэй Мягкоў
Акцёр Андрэй Мягкоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Народны артыст адчуў моцныя галаўныя болі, пасля чаго было прынята рашэнне змясціць яго ў стацыянар.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Народнага артыста РСФСР Андрэя Мягкова шпіталізавалі ў Маскве, паведамляе Telegram-канал Mash. Адзначаецца, што напярэдадні ў выканаўцы галоўнай ролі фільма "Іронія лёсу, або З лёгкай парай!" былі моцныя галаўныя болі, таму было вырашана, што ён павінен пабыць нейкі час пад наглядам лекараў. 

У якую клініку быў дастаўлены Мягкоў, не паведамляецца.

Развітанне з Дзмітрыем Хварастоўскім - Sputnik Беларусь
У Маскве развіталіся з Хварастоўскім

Артыст пацвердзіў журналістам факт шпіталізацыі.

У верасні мінулага года Мягкова экстрана шпіталізавалі ў адну з сталічных клінік з вострымі болямі. Лекары тады дыягнаставалі ў яго сур'ёзнае захворванне, аднак дыягназ не ўдакладняўся.

Андрэй Мягкоў з'явіўся на экранах у 1965 годзе. Доўгія гады супрацоўнічаў з рэжысёрам Эльдарам Разанавым, зняўся ў яго фільмах "Іронія лёсу, або З лёгкай парай!", "Службовы раман", "Гараж", "Жорсткі раманс" і г. д. 

 

Стужка навiн
0