Урад Беларусі зацвердзіў дакладны графік пераносу рабочых і выхадных дзён у канцы лістапада 2017-га. Толькі пасля гэтага беларусы даведаліся, у якія дні у 2018 годзе будуць адпачываць, а ў якія — працаваць.
Напрыклад, 2 студзеня ў Беларусі таксама будзе выхадным днём, аднак папрацаваць давядзецца 20-га чысла. Вядома ж, абвешчаныя выхадныя і ў дзяржаўныя святы — 8 Сакавіка, Дзень Незалежнасці, Дзень Перамогі і 7 лістапада — без пераносу на іншыя дні.
Рабочыя ж дні ў 2018-м пераносяцца наступным чынам:
- з пятніцы 9 сакавіка — на суботу 3 сакавіка;
- з панядзелка 16 красавіка — на суботу 14 красавіка;
- з панядзелка 30 красавіка — на суботу 28 красавіка,
- з панядзелка 2 ліпеня — на суботу 7 ліпеня;
- з 24 снежня — на 22 снежня;
- з 31 снежня — на 29 снежня.
Вядома, па рашэнні працадаўцы выхадныя могуць быць абвешчаныя і ў іншыя даты, а працоўныя дні можна не пераносіць. Канкрэтныя рашэнні прымаюць вашыя наймальнікі. Па графіку Саўміна будуць працаваць усе дзяржаўныя арганізацыі.
Падрабязны каляндар пераносу рабочых і выхадных дзён для Беларусі — у інфаграфіцы Sputnik.
Чытайце таксама: