Некалькі вертыкальшчыкаў звольненыя ў Гомелі за "народную" ўборку лёну

© Sputnik / Сергей ЛескетьПерапрацоўка льна
Перапрацоўка льна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На ўборку кінутага на палях лёну ў Гомельскай вобласці пасля крытыкі прэзідэнта былі накіраваны тысячы чалавек.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Віцэ-прэм'ер урада Міхаіл Русы распавёў, каго з чыноўнікаў звольнілі за несвоечасовую ўборку лёну ў Гомельскай вобласці. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вобласці ў сярэдзіне лістапада падвергнуў жорсткай крытыцы ход уборкі лёну ў рэгіёне і запатрабаваў звольніць вінаватых.

"Вызвалены ад пасад цэлы шэраг кіраўнікоў — намеснік старшыні выканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы (у Гомельскім аблвыканкаме — Sputnik), у Мінсельгасхарчы — два начальніка ўпраўлення", — сказаў Русы, адказваючы на пытанні журналістаў у кулуарах парламента пасля пасяджэння абедзвюх палат Нацыянальнага сходу ў Авальнай зале.

Па словах віцэ-прэм'ера, пасля крытыкі прэзідэнта "парадак там наводзіцца жорсткі".

Як раней паведамляў Sputnik, кіраўнік Мінсельгасхарча заявіў журналістам, што Лукашэнка рэзка адрэагаваў на сітуацыю з уборкай лёну ў Гомельскай вобласці. Пасля крытыкі ратаваць лён, які ляжыць на палях, кінулі некалькі тысяч чалавек. Уборка ўраджаю ў рэгіёне вялася некалькі сутак. Была афіцыйна аформлена "мабілізацыя" насельніцтва — адпаведнае распараджэнне падпісаў мясцовы аблвыканкам. Калоны аўтобусаў з офіснымі супрацоўнікамі, работнікамі заводаў, навучэнцамі накіроўвалі ў Кармянскі, Рагачоўскі, Буда-Кашалёўскі і Чачэрскі раёны. 

Стужка навiн
0