Стала вядома, як доўга беларусы будуць адпачываць на Новы год

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовы год, архіўнае фота
Новы год, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жыхары Беларусі змогуць святкаваць Новы год чатыры дні: з 30 снежня па 2 студзеня.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Урад прыняў рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2018 годзе, адпаведная пастанова Савета міністраў рэспублікі была апублікавана ў сераду.

Згодна з дакументам, беларусы змогуць адпачыць не толькі ў панядзелак, 1 студзеня, але і 2-га чысла. Працоўны дзень з аўторка пераносіцца на суботу, 20 студзеня.

Таксама, згодна з дакументам, працоўныя дні у 2018 годзе пераносяцца:

  • з пятніцы 9 сакавіка — на суботу 3 сакавіка;
  • з панядзелка 16 красавіка — на суботу 14 красавіка;
  • з панядзелка 30 красавіка — на суботу 28 красавіка,
  • з панядзелка 2 ліпеня — на суботу 7 ліпеня;
  • з панядзелка 24 снежня — на суботу 22 снежня;
  • з панядзелка 31 снежня — на суботу 29 снежня.

Пастанова была прынята ў адпаведнасці з часткай шостай артыкула 136 Працоўнага кодэкса Беларусі.

Арганізацыі з улікам спецыфікі працы могуць ажыццявіць перанос у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Стужка навiн
0