Як літара Ў Каляды ўратавала – унікальны спектакль рыхтуюць для дзяцей

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкНавагодняя елка
Навагодняя елка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы дзіцячы музычна-тэатральны праект Рамана Арлова закліканы пазнаёміць маленькіх гледачоў з беларускай міфалогіяй на роднай мове.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Спектакль пра літару Ў, якая ўратавала Каляды і Новы год, на беларускай мове пакажуць у Маладзёжным тэатры эстрады ў святочныя дні.

Па задумцы аўтараў, калі беларускія дзеці ў навагоднюю ноч раптам зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзей, Снягурку з Лёлей і не пазнаюць Жыжаля і Мару, то духі беларускага сусвету спыняць час, сонца не ўзыйдзе, а гэта значыць, Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць.

Галоўныя героі — Яська і Янінка — могуць выправіць сітуацыю, калі хуценька вывучаць беларускую міфалогію, асабліва калядную. Ім патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні і сабраць чароўныя літары ў слове "Надышоў". Але асабліва цяжка знайсці апошнюю літару — Ў. Пакуль яна не будзе знойдзена, Новы год і Каляды не настануць.

На сёняшні дзень амаль няма дзіцячых спектакляў на беларускай мове, тым больш з беларускім кантэкстам, які б тычыўся беларускай гісторыі і культуры.

Новы прыгодніцкі спектакль з сапраўднымі каляднымі цудамі закліканы пазнаёміць дзетак з беларускай міфалогіяй у цікавай і пазнавальнай форме.

Казка "Як літара Ў уратавала Каляды" — гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект Рамана Арлова, вядомага па працы з гуртамі "J:МОРС", "У нескладовае", мюзіклам "Чарадзей" і інш.

Хто сыграе галоўныя ролі — пакуль трымаецца ў сакрэце, але арганізатары і прадусары гэтай дзіцячай пастаноўкі абяцаюць, што будуць сюрпрызы.

Прадстаўленні адбудуцца ў Маладзёжным тэатры эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).

30 снежня: 18:00

4 студзеня: 15:00

Квіткі ад 9,5 да 17 р.

Дзеткам да 3-х год бясплатна.

Усім салодкі пачастунак.

Стужка навiн
0