Партыя радыеактыўных грыбоў з Беларусі выяўленая ў Францыі

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкГрыбы лісічкі
Грыбы лісічкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыялісты мяркуюць, што прывезеныя ў Францыю грыбы маглі быць сабраны на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Партыя грыбоў, забруджаных радыенуклідам цэзій-137, была выяўленая ў Францыі, паведамілі ў чацвер французскія СМІ.

Паведамляецца, што 3,5 тоны беларускіх грыбоў прыбылі на французскую тэрыторыю з порта ў Франкфурце.

Па інфармацыі інстытута ядзернай бяспекі Францыі (IRSN), было ўстаноўлена, што грыбы забруджаныя цэзіем-137. У сувязі з гэтым дадзеная партыя будзе ў бліжэйшыя дні знішчана на спецыяльным заводзе для спальвання смецця.

Спецыялісты IRSN мяркуюць, што прывезеныя ў Францыю грыбы маглі быць сабраны ў Беларусі на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Раней у ДУ "Беллесахова" паведамілі, што параўнанне вынікаў радыяцыйнага кантролю на працягу апошніх пяці гадоў паказвае — утрыманне цэзію-137 у беларускіх ягадах і грыбах паступова памяншаецца, што тлумачыцца яго натуральным радыеактыўным распадам і зніжэннем рухомасці ў глебе. У той жа час у асобных раёнах рэспублікі (Чэрыкаўскім, Бярэзінскім, Лельчыцкім, Столінскім) у бягучым годзе адзначалася высокае ўтрыманне цэзію-137 у грыбах.      

Стужка навiн
0