Пуцін прыме ўдзел у лёсаванні ЧС-2018 па футболе

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні шоу расійскі лідэр сустрэнецца з зоркамі сусветнага футбола.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін возьме ўдзел у фінальным лёсаванні Чэмпіянату свету па футболе 2018 года, паведамілі ў прэс-службе Крамля. 

Цырымонія адбудзецца ў пятніцу, 1 снежня, у Дзяржаўным Крамлёўскім палацы. Па выніках лёсавання стануць вядомыя склады кожнай групы і каляндар гульняў (першыя 48 матчаў). Вядучым мерапрыемства будзе вядомы расійскі шоумэн Іван Ургант, на сцэну таксама выйдуць спявачкі Алсу і Ларыса Доліна.

Вядоўца Іван Ургант - Sputnik Беларусь
Іван Ургант будзе весці шоу лёсавання ЧС-2018, Алсу і Доліна - спяваць

"Прэзідэнт прыме ўдзел у фінальным лёсаванні чэмпіянату свету па футболе ФІФА 2018 у Расіі", — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што перад лёсаваннем Пуцін сустрэнецца з зоркамі сусветнага футбола, якія прыехалі ў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемстве. Сярод удзельнікаў сустрэчы — Мікіта Сіманян, Дыега Марадона, Кафу, Фабіё Канавара і іншыя легендарныя футбалісты.

На мерапрыемства запрошаны 1300 гасцей, у тым ліку 30 з 32 галоўных трэнераў каманд — удзельніц чэмпіянату свету.   

Стужка навiн
0