У цягніках БЧ за гарбату і бялізну можна будзе разлічыцца карткай

Падпісацца
У цягніках міжнародных ліній зрабіць гэта можна пры знаходжанні саставу на тэрыторыі Беларусі.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Беларуская чыгунка ўкараняе ў цягніках POS-тэрміналы, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

"У мэтах паляпшэння абслугоўвання пасажыраў БЧ працягвае рэалізацыю праекта па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту па банкаўскіх картках у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній з выкарыстаннем пераносных плацежных POS-тэрміналаў", — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Там таксама адзначылі, што пасажыры змогуць разлічвацца за гарбату і бялізну з дапамогай банкаўскай карткі.

Рэалізацыя праекта праводзіцца паэтапна. Спачатку паслугу разліку па картках з выкарыстаннем перанасных тэрміналаў укаранілі ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць у напрамку Мінск — Асіповічы, і цягніку міжрэгіянальных ліній № 658/657 Брэст — Віцебск.

У цэлым у цягніках беларускай магістралі ўжываецца ўжо больш за 80 перанасных тэрміналаў для аплаты па картках. 

Стужка навiн
0