Адкрыццё выставы "Рэтраспектыва брэндрэалізму" расійскага рок-музыкі Сяргея Шнурава адбылося ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску ў апошні дзень восені, 30 лістапада.
Са слоў самога музыкі, ён знайшоў сябе ў "брэндрэалізме" яшчэ 10 гадоў таму, гэты кірунак сучаснага мастацтва дапамагае Шнураву крытычна зірнуць на грамадства, якое выказвае сябе праз брэнды.
"Самы галоўны прыхільнік брэндрэалізму і яго стваральнік Сяргей Шнураў на выставе быў не проста аўтарам і мастаком, але і галоўным экспанатам. Ён сам сябе заяўляе як галоўны брэнд. І сапраўды, Шнураў сёння — гэта брэнд. Некалі ён нават думаў аб тым, ці не прадаць брэнд народу, ці не выпусціць мноства акцый і азалаціцца. Але з часам вырашыў, што яму не трэба столькі грошай", — распавяла Васільева.
Адкрыццё выставы выклікала ажыятаж, публіка сабралася на закрыты паказ яшчэ за гадзіну да пачатку мерапрыемства. Пры гэтам спрэчным засталося пытанне аб мастацкай каштоўнасці прадстаўленых экспанатаў.
"У тым жа кірунку працуюць і беларускія мастакі, магчыма, лепш Шнурава. Той жа Руслан Вашкевіч, і сам Шнураў прызнае, што карціна Вашкевіча вісіць у яго дома. Працуе і дызайнер Уладзімір Цэслер. Але ў іх, магчыма, няма такога сімвалічнага капіталу, як ёсць у Шнурава. Без яго выстава губляе свой сэнс", — сказала Васільева.
Поўную версію гутаркі з карэспандэнтам Sputnik Аленай Васільевай слухайце ў аўдыёзапісу Sputnik Беларусь.