МІНСК, 2 сне — Sputnik. Арганізатар Нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачанне-2018" абвясціў сёння аб пачатку прыёму заявак.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку па адрасе: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Апошні дзень прыёму заявак — 26 снежня 2017 года.
Нацыянальны адбор на конкурс "Еўрабачанне" традыцыйна праводзіцца ў два этапы: адборачны тур (разгляд заявак і праслухоўванне ўдзельнікаў) і фінал.
Да 14 студзеня прафесійнае журы правядзе адкрытае праслухоўванне ўсіх прэтэндэнтаў і вызначыць не больш за пятнаццаць выканаўцаў для ўдзелу ў фінале, паведамілі Sputnik у Белтэлерадыёкампаніі. У час правядзення праслухоўвання на сайце www.tvr.by будзе ажыццяўляцца анлайн-трансляцыя.
Фінал пройдзе не пазней за 1 сакавіка 2018 года ў фармаце тэлевізійнага гала-канцэрта ў прамым эфіры.
Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання-2018" традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі — "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".
Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Усю інфармацыю аб праекце можна паглядзець на афіцыйным сайце арганізатара.