Uzari: беларуская мова прагучала ў самым сэрцы Масквы

© Sputnik / Александр КривошеевUzari,архіўнае фота
Uzari,архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Uzari выступіў на адной з самых буйных пляцовак Расіі - СК "Алімпійскі" разам з іншымі сусветнымі знакамітасцямі.

МІНСК, 3 сне — Sputnik. У Маскве быў паспяхова праведзены Synergy Global Forum, які з'яўляецца адным з самых значных у свеце міжнародных форумаў у сферы бізнес-адукацыі.

Беларускі артыст Uzari выступіў на адной з самых буйных пляцовак Расіі — СК "Алімпійскі" разам з іншымі сусветнымі знакамітасцямі. Сярод выступоўцаў форума былі зоркі сусветнага маштабу — Нік Вуйчыч, Рычард Брэнсан, Олівер Стоўн, Далай-Лама XIV, Нассім Нікалас Талеб і іншыя зоркі першай велічыні. Гасцямі імпрэзы сталі больш 19 500 удзельнікаў з усяго свету.

Публикация от Uzari Nawrocki (@uzarinawrocki) Ноя 30 2017 в 10:33 PST

"Я ўдзячны усім, хто прымаў удзел у гэтай імрэзе. Самае прыемнае, што адбылося, дык гэта тое, што людзі, не ведаўшы беларускай мовы, падтрымлівалі вельмі моцна, казалі шмат прыемных слоў і зрабілі для сябе адкрыццё. Я даўно зрабіў вынік, а што адкажыце вы, паважаныя івэнтары, прадюсары і дзеячы сучаснага музычнага мастацтва?! Ці сапраўды вы думаеце, што музыка не мае мяжы і працуеце шчыра? А можа быць, вы проста жадаеце лёгка зарабляць грошы і не дакранацца да нашай роднай культуры? Тады не кажыце ніколі, што ў нас няма магчымасцяў зрабіць па-свойму, па-беларуску. Вы проста гэтага не хочаце і не робіце. Таму і людзі не маюць выбару", — напісаў на сваёй старонцы ў Instagram Uzari.

Зачыніў двухдзённы зорны марафон абсалютны чэмпіён свету па боксе, аўтар бэстсэлера "Хуткасць даверу. Тое, што змяняе ўсё", — Майк Тайсан.

"Думаю, што наш выступ на адной сцэне — не выпадак, а толькі першы крок да супрацоўніцтва", — рэзюмаваў Uzari.

Стужка навiн
0