Відэа

Дзве ўнікальныя аўчаркі будуць несці службу ў Якуціі

Падпісацца
Двух клонаў бельгійскай аўчаркі малінуа перадалі для адаптацыі ў выпраўленчую калонію ў Якуціі. Глядзіце на відэа, як сабакі ахоўваюць зняволеных.

Джэк і Том былі кланаваныя ў 2015 годзе ў Паўднёвай Карэі, потым іх падарылі выпраўленчым органам рэспублікі Саха.

Сабака і кот - Sputnik Беларусь
Навукоўцы высветлілі, што сабакі разумнейшыя за катоў

Па словах паўднёвакарэйскіх навукоўцаў, якія займаліся кланаваннем, знешнасць і звычкі гэтых сабак не адрозніваюцца ад "арыгінала". Пры гэтым генетыкі адзначылі, што цягавітасць і добры нюх перанятыя ад сабакі, клеткі якой былі ўзятыя для кланавання.

Цяпер Джэк і Том будуць ахоўваць калонію і шукаць зняволеных, якія могуць збегчы. Іх ужо навучылі браць след і знаходзіць прадметы па паху.

Стужка навiн
0