МІНСК, 5 сне — Sputnik. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі літаратуры запрашае 15 снежня адсвяткаваць каляды, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.
"Зноў за вокнамі зіма — час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Але мы любім гэту пару года. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды — свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі", — адзначылі арганізатары.
У праграму свята ўваходзіць:
- адкрыццё часовай экспазіцыі "Калядны вечар" вучняў Уладзіміра Сайко
- варажба
- майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак
- выступленне Народнага ансамбля народнай песні "Гаманіна"
- цікавыя і вясёлыя гульні
- "Батлейка"
- конкурс на лепшую святочную выпечку і самае прыгожае віншаванне
- абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак)
Таксама музей ладзіць конкурс на самы "калядны" фотаздымак (пазначайце свае фотаздымкі ў Instagram #bellitmuseum). Пераможцам абяцаюць незвычайныя падарункі.
Арганізатары свята прапаноўваюць усім жадаючым загадзя зарэгістравацца по тэлефонах 8 (017) 334-56-21, 8 (017) 209-59-90 ці па e-mail: ifd@bsu.by.
Зімовае свята стала сумесным праектам музея і Цэнтра "Інстытут нямецкіх даследаванняў" пры БДУ.
Дзе: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13.
Калі: 15 снежня ў 17:30.