МІНСК, 5 сне — Sputnik. Расіяне зноў назвалі Беларусь самай стабільнай і паспяховай краінай Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД), сведчаць дадзеныя Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГМ).
Сацыёлагі спыталі меркаванне расіянаў адносна самых паспяховых, стабільных і блізкіх Расіі краін сярод дзяржаў — членаў СНД. Лідарства ў каторы раз захавала Беларусь.
Так, да ліку найбольш паспяховых і стабільных краін Беларусь прылічылі 60% расіянаў, на другім месцы з прыкметным адрывам — Казахстан (41%). Замыкае тройку фаварытаў Арменія з 16%. Галоўным партнёрам Расіі Беларусь назвалі 64% расіянаў. Казахстан сярод вядучых сяброў краіны назвалі 57% рэспандэнтаў.
Па абодвух паказчыках апошняе месца ў рэйтынгу займае Украіна — за яе выказваюцца толькі каля адсотка апытаных.
Акрамя таго, Беларусь лідзіруе і па крытэры забеспячэння правоў рускамоўнага насельніцтва — 66%. На другім і трэцім месцы таксама Казахстан і Расія.
Па ўзроўні даверу першым апынуўся беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка — ён у "народным рэйтынгу" заняў першае месца з 62%. Другое месца атрымаў Нурсултан Назарбаеў з 56%. Астатнія кіраўнікі дзяржаў — членаў СНД набралі ад адсотка да 12%.