Дзед Мароз не будзе выпускаць крыптавалюту: шышкі надзейней

© Sputnik / Таисия Воронцова / Перайсці ў медыябанкДзед Мароз з Вялікага Усцюга
Дзед Мароз з Вялікага Усцюга - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзед Мароз з Вялікага Усцюга заявіў, што з крыптавалютай спяшацца не стане - шышкі ў лесе ўсё ж надзейней за біткоіны.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Шышкі ў лесе надзейней за біткоіны, заявіў Дзед Мароз з расійскага Вялікага Усцюга ў адказ на інфармацыю аб тым, што казачны персанаж разважае над выпускам уласнай валюты "дзядулькі".

Новы год, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Дзе пройдуць народныя гулянні ў навагоднюю ноч у Мінску

Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што Дзед Мароз заявіў журналістам, што разважае, па радзе сяброў, над выпускам крыптавалюты, а для ацяплення сваёй рэзідэнцыі ў Вялікім Усцюгу хоча ўсталяваць майнінг-ферму.

"Чуткамі зямля поўніцца. Што толькі пра мяне не гавораць. Вядома ж не, падманваюць. У мяне свая валюта ў шышках. Думаю, калі вы будзеце зарплату атрымліваць у шышках, толькі пацешыцеся", — цытуе Дзеда Мароза РІА "Новости".

Адказваючы на пытанне пра тое, як ён ставіцца да біткоінаў, Дзед Мароз заявіў, што "калі людзі гэтым карыстаюцца, ім падабаецца, чаму б і не".

Дзед Мароз з запаведных лясоў Вялікага Усцюга падарожнічае па Расіі. У кожным горадзе ён наведвае сацыяльныя ўстановы, бальніцы, шматдзетныя і малазабяспечаныя сем'і, а таксама запальвае галоўныя гарадскія навагоднія елкі. Падарожжа пачалося 1 лістапада ва Уладзівастоку і завершыцца 30 снежня ў Маскве.

Стужка навiн
0