МІНСК, 5 сне — Sputnik. Прэм'ера новага кліпа на песню "А дзе жывеш ты?" ад удзельнікаў конкурсу "Еўрабачанне-2017", NaviBand, стала маленькай сенсацыяй. Акрамя сімпатычнага відэа, у кліпе ёсць празрысты намёк на тое, што Ксюша хутка стане мамай.
NaviBand размясцілі кліп на сваім YouTube-канале і шматзначна адзначылі, што "пачынаюць новы шлях творчай і жыццёвай гісторыі". У фінале кліпа Арцём гладзіць Ксюшу па жываце, і ўсім становіцца зразумела, што пара чакае дзіця.
Афіцыйны выхад альбома NaviBand "Адной дарогай" запланаваны на 8 снежня. Музыкі прыступілі да працы над ім адразу пасля вяртання з міжнароднага конкурса песні "Еўрабачанне-2017", дзе выйшлі ў фінал.