МІНСК, 5 сне — Sputnik. Па рашэнні Міжнароднай федэрацыі хакея суперфінал Кантынентальнага кубка па хакеі пройдзе ў Мінску 12-14 студзеня. Месцам правядзення турніру стане, хутчэй за ўсё, "Чыжоўка-Арэна".
Асноўным канкурэнтам у барацьбе за правядзенне суперфіналу быў Шэфілд. Але на карысць Мінска сыграў вопыт правядзення міжнародных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню, добрая лагістыка і існуючы 5-дзённы бязвізавы ўезд.
Барацьбу за трафей суперфіналу будуць весці чатыры клубы: мінскае "Юнацтва", "Намад" з Астаны, італьянскі "Рытэн" і англійскі "Шэфілд".