https://bel.sputnik.by/20171205/u-minsku-projdze-prehmera-filma-zhonka-naglyadchyka-zaaparka-na-move-1032357031.html
У Мінску пройдзе прэм’ера фільма "Жонка наглядчыка заапарка" на мове
У Мінску пройдзе прэм’ера фільма "Жонка наглядчыка заапарка" на мове
Sputnik Беларусь
На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта "Беларускія ўікэнды". 05.12.2017, Sputnik Беларусь
2017-12-05T16:57+0300
2017-12-05T16:57+0300
2017-12-06T10:29+0300
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
афiша
беларусь
брэст
польскі інстытут у мінску
беларуская мова
беларускія ўікэнды
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103235/75/1032357599_0:0:1151:651_1920x0_80_0_0_f050dcdd4ff8f76d04b75688903f874a.jpg
МІНСК, 5 сне — Sputnik. У Мінску 7 снежня а 19:00 у кінатэатры Silverscreen адбудзецца прэм'ера фільма "Жонка наглядчыка заапарка" у беларускай агучцы, паведамілі Sputnik арганізатары паказа.У фільме прадстаўлена рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія захавалі жыццё больш як 300 габрэям у годы Халакосту. Падчас акупацыі Польшчы Жабінскія ў заапарку і сваёй віле далі прытулак габрэям, уцекачам з варшаўскага гета. Пасля Другой Cусветнай вайны Жабінскія атрымалі званне праведнікаў народаў свету."Фільм з'яўляецца экранізацыяй кнігі, якая была напісана на падставе дзённіка Антаніны Жабінскай. У кінастужцы 2017 г. рэжысёра Нікі Каро з майстэрствам пераплецены штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў", — распавялі ў прэс-службе Польскага Інстыту ў Мінску.У галоўных ролях: намінант на прэмію "Оскар" Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў "Інтэрстэлар" і "Марсіанін") і Даніэль Бруль ("Капітан Амерыка", "Гудбай Ленін", "Бясслаўныя вырадкі").На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта "Беларускія ўікэнды". Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.Паказы фільма ў Мінску пройдуць 8, 9 і 10 снежня ў кінатэатры "Масква".Стужку "Жонка наглядчыка заапарка" таксама таксама ўбачаць у Брэсце 13 снежня ў кінатэатры "Беларусь".
https://bel.sputnik.by/20171012/u-belarusi-upershynyu-vyhodzic-u-prakat-film-u-belaruskaj-aguchcy-1031333921.html
беларусь
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103235/75/1032357599_0:0:1151:723_1920x0_80_0_0_6b1e007dc96ef72e8d16694d659a7641.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, афiша , беларусь, брэст, польскі інстытут у мінску, беларуская мова, беларускія ўікэнды
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, афiша , беларусь, брэст, польскі інстытут у мінску, беларуская мова, беларускія ўікэнды
У Мінску пройдзе прэм’ера фільма "Жонка наглядчыка заапарка" на мове
16:57 05.12.2017 (абноўлена: 10:29 06.12.2017) На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта "Беларускія ўікэнды".
МІНСК, 5 сне — Sputnik. У Мінску 7 снежня а 19:00 у кінатэатры Silverscreen адбудзецца прэм'ера фільма "Жонка наглядчыка заапарка" у беларускай агучцы, паведамілі Sputnik арганізатары паказа.
![Кінатэатр, архіўнае фота Кінатэатр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь](data:image/svg+xml,%3Csvg%20xmlns=%22http://www.w3.org/2000/svg%22%20width=%22600%22%20height=%22240%22%3E%3C/svg%3E)
12 кастрычніка 2017, 15:34
У фільме прадстаўлена рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія захавалі жыццё больш як 300 габрэям у годы Халакосту. Падчас акупацыі Польшчы Жабінскія ў заапарку і сваёй віле далі прытулак габрэям, уцекачам з варшаўскага гета. Пасля Другой Cусветнай вайны Жабінскія атрымалі званне праведнікаў народаў свету.
"Фільм з'яўляецца экранізацыяй кнігі, якая была напісана на падставе дзённіка Антаніны Жабінскай. У кінастужцы 2017 г. рэжысёра Нікі Каро з майстэрствам пераплецены штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў", — распавялі ў прэс-службе Польскага Інстыту ў Мінску.
У галоўных ролях: намінант на прэмію "Оскар" Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў "Інтэрстэлар" і "Марсіанін") і Даніэль Бруль ("Капітан Амерыка", "Гудбай Ленін", "Бясслаўныя вырадкі").
На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта "Беларускія ўікэнды". Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.
Паказы фільма ў Мінску пройдуць 8, 9 і 10 снежня ў кінатэатры "Масква".
Стужку "Жонка наглядчыка заапарка" таксама таксама ўбачаць у Брэсце 13 снежня ў кінатэатры "Беларусь".