Акадэмія музыкі адзначае 85-гадовы юбілей цыклам канцэртаў

Падпісацца
Музычныя віншаванні акадэміі таксама перадасць і студэнцкі хор Шанхайскай кансерваторыі музыкі.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Святочныя канцэрты, прысвечаныя 85-годдзю Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, праходзяць у сталіцы. Музычныя праграмы падрыхтавалі студэнты і выкладчыкі акадэміі, таленавітыя выпускнікі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, а таксама артысты з іншых краін.

7 снежня ў Музычнай гасцінай БДАМ пройдзе канцэрт камернай музыкі ў выкананні студэнтаў класаў дацэнта І. В. Неўскай і старэйшага выкладчыка А. Б. Сінецкай, а 8 снежня выканальніцкае майстэрства прадэманструюць навучэнцы класа заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прафесара Мікалая Крывашэева.

Мікрафон на сцэне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінскі міжнародны калядны конкурс вакалістаў пройдзе 14-20 снежня

12 снежня ў Вялікай зале БДАМ выступяць прафесар кафедры камернага ансамбля і квартэта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага народны артыст Расіі, ганаровы прафесар БДАМ Аляксандр Бандуранскі, рэктар Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў народная артыстка Казахстана прафесар Айман Мусахаджаева, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна БДАМ заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Гільдзюк.

13 снежня музычныя віншаванні акадэміі перадасць студэнцкі хор Шанхайскай кансерваторыі музыкі. Кітайскія артысты праспяваюць свае народныя песні, а таксама творы кітайскіх, заходнееўрапейскіх і рускіх кампазітараў.

У гэты ж дзень пачнецца міжнародная навуковая канферэнцыя "Прафесійная музычная адукацыя на сучасным этапе: традыцыі і навацыі", якая працягнецца два дні. Завершыць святочную праграму 14 снежня вялікі канцэрт у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На яе сцэне выступяць студэнцкі сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам дырыжора ўладальніка медаля Францыска Скарыны Андрэя Галанава і салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. 

Стужка навiн
0