МІНСК, 6 сне — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей запрашае 10 снежня ў музычны ваяж "Зімовая рапсодыя" ад праекта "Bon Voyage", паведаілі Sputnik у прэс-службе музея.
Для аматараў прагучыць вытанчаная класіка, традыцыйныя калядныя гімны і фантазіі на народныя тэмы. Сапраўдным падарункам стане танец з веерамі ў выкананні юнай танцоркі з Кітая.
"Ад Расіі, Венгрыі і Аўстрыі да Бразіліі і Аргенціны па заснежаных снежанскіх дарогах з мелодыямі Ф. Легара, К. Давыдава, А. Дворжака, Ф. Крайслер, А. Пьяццоллы, Л. Андэрсана, А. Вівальдзі", — пракаментавалі музычны ваяж арганізатары.
У канцэрце бяруць удзел:
- Вольга Перагуд (сапрана)
- Святлана Стэфаненка (фартэпіяна)
- Эла Іванова (скрыпка)
- Лізавета Вільчык (флейта)
- Алёна Сяргеенка (гітара)
- Анастасія Ярашук (віяланчэль)
- Таццяна Бярозаўская (перкусія)
- Ванг Юнхан (харэаграфія)
Музычны праект "Bon Voyage" існуе з 2014 года. За гэты час артысты пазнаёмілі беларускую публіку з мелодыямі Італіі, Іспаніі, Францыі, Турцыі, Венгрыі, Фінляндыі, рытмамі Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі.
У 2015 годзе праект прыняў удзел у святкаванні 70-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый; разам з цягніком ААН дзяўчыны праехалі з канцэртамі па ўсёй краіне.
Улетку 2017 года праект стаў адным з хэдлайнераў Дзён Культуры Фінляндыі ў Мінску.
Праект аб'ядноўвае маладых музыкаў, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Калі: 10 снежня ў 19:00.
Кошт квітка: 10 рублёў.