МІНСК, 6 сне — Sputnik. У Літоўскай нацыянальная бібліятэцы імя Марціна Мажвідаса 11 снежня пройдзе прэзентацыя кнігі "Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1918-1940 гадах", паведамілі Sputnik у прэс-службе бібліятэкі.
"10 снежня 1918 года Часовы ўрад Літвы выдаў распараджэнне аб прызначэнні Юозапаса Варонкі міністрам без партфеля па справах гудаў (так літоўцы называлі беларусаў — Sputnik). Гэты важны крок умацаваў удзел вільнюскіх беларусаў у аднаўленні літоўскай дзяржавы ў 1918 годзе", — распавялі арганізатары прэзентацыі.
У манаграфіі падрабязна абмяркоўваецца роля беларусаў у гісторыі незалежнай Літвы:
- супрацоўніцтва з літоўцамі ў 1918 годзе, уклад беларусаў у развіццё і абарону незалежнасьці Літвы,
- інтэграцыя ў літоўскае грамадства, культурная дзейнасць ў міжваенны перыяд у Каўнасе,
- пазіцыя беларусаў у сувязі з далучэннем Вільнюса і Вільнюскага рэгіёну да Літвы ў 1939 годзе.
Кнігу "Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1918-1940 гадах" напісаў на польскай мове доктар гісторыі Універсітэту Вітаўта Вялікага Томаш Блашчак.