Рэжысёр і мантажор Люк Бержэрон абраў, апрацаваў і апублікаваў на канале YouTube (а таксама на старонцы ў Facebook) частку сваёй падборкі Best of Web. У яе ўвайшлі фрагменты з найбольш папулярных відэаролікаў, якія пабачылі свет са снежня 2016 года па лістапад 2017-га.
Васьміхвілінны ролік з'яўляецца толькі дзесятай часткай зборкі і змяшчае нарэзку з 314 самых розных відэасюжэтаў, якія прыцягнулі па якіх-небудзь прычынах увагу інтэрнэт-карыстальнікаў.
Як адзначыў сам рэжысёр, для таго, каб скласці ролік, яму давялося выдаткаваць 280 гадзін. У прыватнасці, на тыдзень на пошукі лепшых відэа ў інтэрнэце ў яго сыходзіла па 40 гадзін.
Адзначым, што Бержэрон робіць гэта не ўпершыню — падобныя падборкі рэжысёр выпускае кожны год.