Мінскае "Дынама" саступіла на выездзе "Нафтахіміку"

© Photo : ХК "Динамо-Минск"Матч "Дынама" - "Нафтахімік"
Матч Дынама - Нафтахімік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней "зубры" ў гасцях прайгралі ўфімскаму "Салавату Юлаеву" і казанскаму "Ак Барсу".

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Апошняя сустрэча выязнога турнэ мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе завяршылася паразай ад "Нафтахіміка", матч адбыўся ў сераду.

Дынама-Мінск, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Дынама-Мінск" прайграла другую выязную гульню ў КХЛ

Сталічныя "зубры" імкнуліся набраць ачкі ў Ніжнякамску, але не змаглі. Адзіную шайбу закінуў нападаючы "Дынама" Дзмітрый Буйніцкі.

Сапернікі беларусаў з "Нафтахіміка" закінулі чатыры шайбы. Каманда праводзіць паспяховы сезон пад кіраўніцтвам Андрэя Назарава і знаходзіцца на трэцім месцы ва Усходняй канферэнцыі.

Мінскае "Дынама" прайграла трэці матч запар у КХЛ. Раней "зубры" саступілі ў гасцях уфімскаму "Салавату Юлаеву" і казанскаму "Ак Барсу". Такім чынам, мінчане не змаглі прывезці з выезду ачкоў.

Наперадзе ў сталічнага клуба — хатнія матчы з аўтсайдэрамі Заходняй канферэнцыі.

Стужка навiн
0