У Магілёве адкрылася выстава, прысвечаная Георгію Каніскаму

© Sputnik / Виктор ТолочкоРатуша Могилева
Ратуша Могилева - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўнымі экспанатамі з'яўляюцца прыжыццёвы партрэт Свяціцеля Георгія Каніскага, прывезены на час працы выставы з Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, і антымінс аднаго з магілёўскіх храмаў, падпісаны архіепіскапам Георгіем.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Выстава "Георгій Каніскі: Лёс. Філасофія. Святасць. Да 300-годдзя з дня нараджэння" адкрылася ў Магілёўскім музеі этнаграфіі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.

Музей гісторыі Магілёва, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Кніга "Апостал" Спірыдона Собаля вяртаецца ў Магілёў

Галоўнымі экспанатамі з'яўляюцца прыжыццёвы партрэт Свяціцеля Георгія Каніскага, прывезены на час працы выставы з Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, і антымінс аднаго з магілёўскіх храмаў, падпісаны архіепіскапам Георгіем.

У экспазіцыі таксама прадстаўлены старадаўнія іконы з разбураных храмаў Магілёва і шмат іншых экспанатаў.

Георгій Каніскі нарадзіўся 20 кастрычніка 1717 года ў Нежыне непадалёк ад Чарнігава. З'яўляўся значным царкоўным і грамадскім дзеячам Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Каніскі быў епіскапам Рускай праваслаўнай царквы.

У 1757 годзе адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст "Катэхізіса" Ф. Пракаповіча ў сваім перакладзе на "рускі дыялект". У 1757 годзе стварыў пры Спаскім манастыры школьныя класы і заснаваў духоўную семінарыю. Сабраў шмат дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы.

Жыццёвы шлях Георгія Каніскага скончыўся 24 лютага 1795 года ў Магілёве.

У 1993 годзе архіепіскап Георгій быў прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы.

Стужка навiн
0