Перад пасажырамі метрапалітэна выступілі музыкі U2 — Бона і Эдж. Акцыя была прымеркаваная да выхаду новага альбома рокераў — Songs Of Experience.
Бона і Эдж спусціліся ў метро на станцыі "Алімпійскі стадыён", прайшлі па вагонах і павіталі пасажыраў. Выйшаўшы на платформу станцыі "Нямецкая опера" музыкі выканалі некалькі кампазіцый пад гітары, што выклікала неверагоднае захапленне ў пасажыраў.
Нягледзячы на тое, што імправізаваны канцэрт быў бясплатным, музыкі паклалі гітарны футарал, на якім быў прымацаваны аркуш з надпісам "Калі Ласка, дапамажыце чаявымі! Дзякуй!".
Пасля канцэрту музыкі ахвотна фатаграфаваліся з публікай і пагутарылі са сваімі прыхільнікамі.