ГОМЕЛЬ, 8 сне — Sputnik. Сёння ноччу ў абласным цэнтры адбылося пробнае ўключэнне святочнай ілюмінацыі. Гірлянды і новыя светлавыя кампазіцыі правяралі на плошчы Леніна, вуліцах Савецкай і Сялянскай. З уражлівых навін — светлавы фантан каля будынка галоўпаштамта.
У чары класічнага фантана ўстаноўлены чатыры вазы, з якіх струменіцца святло. Дзевяціметровую канструкцыю вырабілі на прадпрыемстве "Гомельгарсвятло". Па словах спецыялістаў, гэта самы вялікі светлавы фантан у Беларусі. Ідэю з вазамі, не хаваюць, падгледзелі ў Санкт-Пецярбургу.
© Sputnik / Мария АмелинаСветлавы фантан стане яшчэ аднім мастацкім упрыгожаннем горада
Светлавы фантан стане яшчэ аднім мастацкім упрыгожаннем горада
© Sputnik / Мария Амелина
Новы фантан — гэта ўжо трэці незвычайны светлавы аб'ект у Гомелі. Напярэдадні 2017 года ў абласным цэнтры з'явіўся парк копій сусветных славутасцяў у скверы імя А. Грамыкі, а напярэдадні Дня горада — засвяцілася клумба-раяль ля помніка П. Чайкоўскаму.
© Sputnik / Мария АмелинаСветлавыя фантаны запрацавалі ў Гомелі
Светлавыя фантаны запрацавалі ў Гомелі
© Sputnik / Мария Амелина
Горад аформлены да свята на 90%, на ліквідацыю недахопаў засталося два тыдні. Навагодняя ілюмінацыя ўключыцца 25 снежня, галоўныя ёлкі горада засверкают агнямі 15 снежня.