ГОМЕЛЬ, 8 сне — Sputnik. Выставу рарытэтных фотаапаратаў, якая экспануецца ў палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, пакажуць прэм'ер-міністрам Беларусі і Расіі, паведамілі арганізатары выставы.
У пятніцу ў палацы пройдзе пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, у якім прымуць удзел Дзмітрый Мядзведзеў і Андрэй Кабякоў.
"На гэтай выставе прадстаўлены фотаапараты з фондаў палаца. Плануецца, што кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін пасля пасяджэння наведаюць нашу выставу", — паведамілі Sputnik арганізатары экспазіцыі.
Па іх словах, на выставе сабраны фотаапараты розных гадоў і розных краін.
"Усе апараты з фондаў палаца", — удакладнілі суразмоўцы Sputnik.
Па іх словах, на выставе прадстаўлены адзін з самых дарагіх фотаапаратаў "Лейка" 1930-1940 гадоў выпуску. Таксама прадстаўлены самы папулярны савецкі фотаапарат "Змена 8 М".
"Хутчэй за ўсё, прэм'ер-міністры карысталіся такім фотаапаратам у юныя гады. Ім будзе цікава паглядзець на экспанат", — сказалі арганізатары выставы.
Таксама на выставе прадстаўлены і так званы "шпіёнскі" фотаапарат сярэдзіны мінулага стагоддзя — "Вега".
Усяго на стэндах прадстаўлены некалькі дзясяткаў фотаапаратаў XIX-XXI стагоддзяў выпуску і оптыка айчыннай вытворчасці.