Відэа

Відэафакт: выстава скульптуры "Шлях развагі" адкрылася ў Мінску

Падпісацца
У галерэі мастацтваў "Прадмесце" ў пятніцу адкрылася персанальная выстава скульптара Дзмітрыя Аганава. Спецыяльна для Sputnik скульптар правёў відэаэкскурсію па сваім работам.

На выставе прадстаўлены 15 скульптурных работ Дзмітрыя Аганава, якія аб'яднаны разважаннем над агульначалавечымі праблемамі і пытаннямі. 

Па словах мастацтвазнаўцы Юліі Лісай, у галерэі мастацтваў "Прадмесце" сабраны скульптуры, якія былі створаны на працягу апошніх некалькіх гадоў.

У Мінску адкрылася выстава Мастацтва намадаў Вялікага стэпа - Sputnik Беларусь
Відэа
"Залаты чалавек" з Казахстана прадставіў мастацтва намадаў у Мінску

"Тэмы, да якіх звяртаецца аўтар, з'яўляюцца глыбокімі і філасофскімі. Гэта і перапрацоўка антычнасці, нейкіх хрысціянскіх мадэляў. Працы, якія прадстаўлены тут, будзе цікава ўбачыць як спрактыкаванаму, так і не спрактыкаванаму гледачу. Гэта новае прачытанне старых формул з новымі кантэкстамі і сэнсам", — дадала Лісай.

Глядзіце на відэа Sputnik, як Дзмітрый Аганаў дзеліцца аўтарскім чытаннем сваіх скульптурных вобразаў.   

Стужка навiн
0