МІНСК, 8 сне — Sputnik. Вядомая беларуская біятланістка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выйграла спрынт другога этапу Кубка свету па біятлоне ў шведскім Хохфільцэне.
Гонка на 7,5 кіламетраў прайшла у складаных умовах надвор'я — падчас спаборніцтваў ішоў моцны снег.
Беларуская біятланістка прайшла трасу без промахаў і паказала на фінішы лепшы час — 21:52,7.
Другое месца заняла славацкая біятланістка Анастасія Кузьміна (1 промах, +23.1), трэцяе — італьянка Даратэя Вірэр (1; +29.0).
Надзея Скардзіна фінішавала 26-й (2; +1:35,3), Ірына Крыўко — 35-й (2; +1:53.0), Дар'я Юркевіч — 83-й (2; +3:17.8).
У суботу 9 снежня ў Хохфільцэне пройдуць мужчынская (12,5 кіламетра) і жаночы пасьюты (10 кіламетраў).