МІНСК, 9 сне — Sputnik. Студэнтка другога курса філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2017".
Дзяўчына рыхтуецца стаць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Пераможца ўпэўнена, што жыццё студэнта складаецца не толькі з вучобы, але і творчасці.

Другое месца конкурсу заняў курсант чацвёртага курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС Максім Патарэнка.

Ён у хуткім часе стане оперупаўнаважаным. У фінале спаборніцтва хлопец імкнуўся паказаць сябе не толькі ў якасці будучага вартаўніка правапарадку, але і як творчую асобу.
Трэцяе месца — у студэнта другога курса факультэта эканомікі і бізнес-кіравання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Руслана Новікава.

Ён плануе стаць эканамістам, а ўдзел у конкурсе "Студэнт года" разглядае як адзін з крокаў на шляху да самаўдасканалення.
Званне "Студэнт года Online" дасталася студэнту чацвёртага курса факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Аляксандру Дзічкоўскаму.

Малады чалавек будучую прафесію выбраў па душы, так як заўсёды захапляўся аўтамабілямі і праектаваннем.
Фінал прэстыжнага конкурсу адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы. За права стаць лепшым змагаліся дзесяць беларускіх студэнтаў — пераможцы рэгіянальных тураў конкурсу. Сярод іх — лепшыя ў вучобе, навуцы, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці.