МІНСК, 10 сне — Sputnik. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 14 снежня адбудзецца святкаванне 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Карэя і Рэспублікай Беларусь, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.
У гэты дзень у вядучым музеі краіны адкрыецца ўнікальная "Выстава аднаго шэдэўра", якая ўяўляе сабой гарманічны сімбіёз тэхналогій і мастацтва.
"У наведвальнікаў выставы будзе магчымасць па-новаму ацаніць звыклыя рэчы і максімальна дэталёва разгледзець сусветна вядомы шэдэўр Івана Хруцкага "Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі", які, дзякуючы інавацыйным тэхналогіям LG Electronics, становіцца яшчэ больш глыбокім і эмацыянальным", — дадалі ў прэс-службе мастацкага музея.
Адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены 10 лютага 1992 года. У снежні 1997 года ў Сеуле было адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь, а карэйскае пасольства пачало функцыянаваць у Мінску ў снежні 2007 года. У гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў гадоў з моманту дружбы паміж дзвюма краінамі, за час якой умацаваліся і істотна пашырыліся эканамічныя, навукова-тэхнічныя, адукацыйныя і культурныя сувязі паміж нашымі дзяржавамі.