"Новая Фабрыка зорак" выходзіла з восені на расійскім тэлеканале "Муз-ТБ". Прадзюсарам шоу выступаў Віктар Дробыш, які вядомы па працы са Стасам Пьехай, Славай і іншымі папулярнымі артыстамі.
Была сярод удзельніц і беларуска — 15-гадовая мінчанка Зіна Купрыяновіч. Хоць яна і выбыла з шоу за два тыдні да фіналу, Дробыш узяў яе ў групу "Север 17". Па выніках праекта гурт заняў трэцяе месца на "Новай Фабрыцы зорак".
Глядзіце відэа выступу гурта "Север 17" з песняй "Скинули" на фінальным шоу праекта "Новая Фабрыка зорак".
Зіна Купрыянович была вядомая і да ўдзелу ў тэлепраекце — яна станавілася фіналісткай і пераможцай шматлікіх конкурсаў, а таксама агучвала галоўную гераіню мультфільма "Моана". На "Новай Фабрыцы зорак" яна ўзяла сабе творчы псеўданім — Зена.