У панядзелак на адной з вуліц Віцебску забіў "гейзер". Па словах відавочцаў, прарыў цеплатрасы адбыўся раніцай у жылым мікрараёне Поўдзень-7.
Відовішча атрымалася досыць эфектным і нечаканым: снежныя вуліцы патанулі ў вадзе.
"Фантан вечнай маладосці", — пажартавалі мясцовыя жыхары ў сацсетцы.