МІНСК, 11 сне — Sputnik. Перадпрэм'ера шостай часткі папулярнай навагодняй франшызы "Ёлкі" адбудзецца 18 снежня ў мінскім кінатэатры "Масква", паведамілі Sputnik пракатчыкі.
"Ёлкі" — папулярная навагодняя серыя фільмаў. У канцы 2017-га выйдзе ўжо шостая частка франшызы — "Ёлкі новыя".
Як распавялі Sputnik пракатчыкі, у шырокі пракат шостыя "Ёлкі" выйдуць 21 снежня, аднак у прыхільнікаў серыі будзе магчымасць убачыць прэм'еру на некалькі дзён раней — 18 снежня ў кінатэатры "Масква" пройдзе перадпрэм'ерны паказ стужкі.
Квіткі на спецыяльны паказ ужо ў продажы ў касах кінатэатраў. Збіраць гасцей каля кінатэатра будуць у 18:45.
Для здымак новых "Ёлак" да каманды стваральнікаў далучыўся Жора Крыжоўнікаў, які вядомы па стварэнні нашумелых фільмаў "Горка" і "Самы лепшы дзень", а таксама іншыя рэжысёры.
Галоўныя ролі ў "Ёлках новых" граюць Іван Ургант, Сяргей Светлакоў, Дзмітрый Нагіеў, Юлія Аляксандрава, Валянціна Мазуніна, Кацярына Клімава, Алена Якаўлева, Сяргей Пускепаліс і Андрэй Буркоўскі. "Голасам" фільма зноў будзе Канстанцін Хабенскі.