МІНСК, 12 сне — Sputnik. БДУ ўпершыню ўвайшоў у 200 лепшых універсітэтаў па версіі Маскоўскага міжнароднага рэйтынгу "Тры місіі ўніверсітэта" (MosIUR), паведамілі Sputnik у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.
"У дадзеным спісе пілотнай версіі новага рэйтынгу адзначаны ўніверсітэты з 39 краін. БДУ размясціўся на 168 месцы і стаў адзіным прадстаўніком Беларусі, якія апынуліся ў выніковай рэйтынгавай табліцы", — адзначылі ў прэс-службе.
Маскоўскі міжнародны рэйтынг ВНУ — прынцыпова новы акадэмічны рэйтынг, што ацэньвае тры ключавыя місіі ўніверсітэта: адукацыйную, навуковую і ўзаемадзеянне з грамадствам.
"Рэйтынг выкарыстоўвае цэлы шэраг крытэрыяў, якія разлічваюцца па аб'ектыўных дадзеных, і выключае суб'ектыўныя рэпутацыйныя апытанні. Метадалогія ранжыравання прайшла маштабнае грамадскае абмеркаванне ў Расіі і за мяжой, у якім прынялі ўдзел звыш 100 універсітэтаў", — дадалі ў БДУ.
Верхнія тры пазіцыі ў рэйтынгу займаюць амерыканскія ўніверсітэты: Гарвардскі ўніверсітэт (1 месца), Масачусецкі тэхналагічны інстытут (2 месца) і Стэнфардскі ўніверсітэт (3 месца). Найбольш шырока прадстаўлены таксама ВНУ кантынентальных еўрапейскіх краін (48 універсітэтаў) і ЗША (41 ВНУ). Сярод расійскіх універсітэтаў лідзіруе МДУ імя М. В. Ламаносава, які размясціўся на 25-ай пазіцыі. У першай сотні лепшых ВНУ свету таксама размясціліся Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (72-е месца) і Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (73-е месца). Усяго ў табліцы рэйтынгу адзначаны 13 расійскіх устаноў вышэйшай адукацыі.
З краін-суседзяў Беларусі ў рэйтынг увайшлі Варшаўскі ўніверсітэт (158 месца), Ягелонскі ўніверсітэт (181 месца), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі (193 месца).