Brutto знялі "панк-ералаш" і распавялі пра закуліснае жыццё гурта

© Sputnik / Юлія ХвошчЛідскі байк-фэст-2017
Лідскі байк-фэст-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У новым праекце гурта "Хронікі Brutto" распавядаецца пра закуліснае жыццё артыстаў, праект быў зладжаны адмыслова для прыхільнікаў.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Гурт Brutto на чале з Сяргеем Міхалком раскрываюць закулісныя таямніцы: калектыў запусціў праект "Хронікі Brutto", у які ўжо ўвайшло 5 выпускаў.

У дзвюххвілінных роліках глядач бачыць і трэніроўкі, эксклюзіўныя кадры са здымак, дзяцей і жонак, чуе вершы ў выкананні Сяргея Міхалка — увогуле, усё, чым жывуць музыканты кожны дзень.

Сяргей Міхалок - Sputnik Беларусь
Міхалок пра новы кліп: "Годзе" – гэта наш маленькі сямейны "Уліс"

"Некалі мы з гуртом "Ляпис Трубецкой" рабілі "Хронікі Анархатурыстаў" — гэта былі зусім не звязаныя паміж сабой замалёўкі. Часам яны былі прысвечаны канцэрту або гастрольному туру, часам здымак. "Хронікі BRUTTO" — сумесь стылю мультфільмаў Тэры Гіліяма і нашага звычайнага савецкага Ералаша, які паказвалі перад мастацкімі фільмамі. Гэта такая мастацкая форма, якая не прэтэндуе на глыбокі сэнс: проста праз маленькія секундныя ўрыўкі мы паказваем, што мы простыя нармальныя хлопцы, якія па-за сцэнай паводзяць сябе так жа сама, як усе нармальныя хлопцы. Мы зрабілі гэта для таго, каб усе бачылі, што мы не жывем нейкім зорным жыццём, дакладна таксама, як і ўсе, падарожнічаем, носім заплечнікі, трэніруемся. Гэта "панк-ералаш", які мы раім глядзець выключна перад сур'ёзнай працай", — пракаментаваў Сяргей Міхалок.

Віталь Гуркоў дадаў, што, магчыма, ёсць нейкі дысканэкт паміж сцэнічным жыццём і штодзённым, але гэта дае магчымасць убачыць прыхільнікам, "што мы звычайныя хлопцы з пачуццём гумару і ўмеем смяяцца над сабой і радавацца жыццю".

Стужка навiн
0