МІНСК, 12 сне — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" перапыніў чатырохматчавую серыю паражэнняў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), абыграўшы дома браціслаўскі "Слован", паведамляе Sputnik.
У панядзелак на "Мінск-Арэне" адбыўся матч паміж сталічным "Дынама" і "Слованам". Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў лёду з лікам 3:1 (1:0, 2:1, 0:0). Лік у паядынку адкрыў Марк-Андрэ Гран'яні (18-я хвіліна, у большасці). Падвоіў перавагу Шарль Лінгле (32, у большасці). Затым госці змаглі адыграць адну шайбу дзякуючы намаганням Марціна Рэвая (34, у большасці). Кропку ў супрацьстаянні паставіў Джэк Скілі (36, у большасці).
"Я думаю, гэта як раз тое, што трэба перад міжнароднай паўзай. Мы ўсе адпачнем і падрыхтуемся да наступнай часткі сезона", — падвёў вынік матчу ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" галоўны трэнер мінчан Гордзі Дуайер.
"Зубрам" удалося перапыніць няўдалую серыю з чатырох паражэнняў, якая стала самай працяглай з пачатку сезона. Тады, нагадаем, "дынамаўцы" прайгралі шэсць гульняў запар.
Зараз падапечныя Дуайера пасля 41 матчу займаюць дзесятае месца на Захадзе — у актыве "бела-сініх" 53 ачкі. Наступны матч адбудзецца на выездзе супраць СКА 19 снежня.