Мінскае "Дынама" адолела "Слован"

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаўзятары хакейнага клуба "Дынама-Мінск"
Заўзятары хакейнага клуба Дынама-Мінск - Sputnik Беларусь
Перамогу над "Слованом" мінчанам прынесла ўпэўненая гульня ў большасці - усё шайбы "бела-сінія" забілі пры лікавай перавазе.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" перапыніў чатырохматчавую серыю паражэнняў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), абыграўшы дома браціслаўскі "Слован", паведамляе Sputnik.

Заўзятары мінскага Дынама, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" прайграла рыжскім аднаклубнікам у хатнім матчы

У панядзелак на "Мінск-Арэне" адбыўся матч паміж сталічным "Дынама" і "Слованам". Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў лёду з лікам 3:1 (1:0, 2:1, 0:0). Лік у паядынку адкрыў Марк-Андрэ Гран'яні (18-я хвіліна, у большасці). Падвоіў перавагу Шарль Лінгле (32, у большасці). Затым госці змаглі адыграць адну шайбу дзякуючы намаганням Марціна Рэвая (34, у большасці). Кропку ў супрацьстаянні паставіў Джэк Скілі (36, у большасці).

"Я думаю, гэта як раз тое, што трэба перад міжнароднай паўзай. Мы ўсе адпачнем і падрыхтуемся да наступнай часткі сезона", — падвёў вынік матчу ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" галоўны трэнер мінчан Гордзі Дуайер.

"Зубрам" удалося перапыніць няўдалую серыю з чатырох паражэнняў, якая стала самай працяглай з пачатку сезона. Тады, нагадаем, "дынамаўцы" прайгралі шэсць гульняў запар.

Зараз падапечныя Дуайера пасля 41 матчу займаюць дзесятае месца на Захадзе — у актыве "бела-сініх" 53 ачкі. Наступны матч адбудзецца на выездзе супраць СКА 19 снежня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі